21 лютага 2024
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day).
Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
У сярэдняй школе №2 г. Ашмяны урачвста прайшоў дзень роднай мовы. Настаўнікі Дваранская В.С. і Родцавіч І.Я. і таленавітыя вучні падрыхтавалі творчыя перапынкі для ўсіх школьнікаў. Гучала музыка, спевы і вершы на роднай мове – урачыста быў адкрыты “Музычны літаратурны праспект”.